test

Лекцыя "Беларуская рэжысура: Валерый Раеўскі"

19 снежня (чацвер) у 18:00 пройдзе лекцыя «Беларуская рэжысура: Валерый Раеўскі». Валерый Раеўскі – рэжысёр, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Ён працаваў з тэатральнай эстэтыкай, якая існавала на мяжы акадэмізму і эксперыменту.

Адно з дасягненняў рэжысёра – актыўнае супрацоўніцтва са сваімі сучаснікамі, беларускімі літаратарамі. Ён звяртаўся да твораў Андрэя Макаёнка, Івана Чыгрынава, Уладзіміра Бутрамеева, Аляксея Дударава. Рэжысёр імкнуўся разважаць пра нацыянальны лёс беларусаў. Спектаклі Валерыя Раеўскага, у якіх паказана Беларусь у розныя гістарычныя перыяды, сталі свайго роду вялікай сцэнічнай анталогіяй. На лекцыі вы зможаце даведацца, як рэжысёр працаваў з тэкстамі беларускіх аўтараў і што вылучае яго пастаноўкі з шэрага сцэнічных твораў на падобную тэматыку.


Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

Дата: 19 снежня, 18:00.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па рэгістрацыі.


Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

14.12.2024 г.