test

Мантуш Аляксандр

Магістр мастацтвазнаўства, пісьменнік-празаік, кампазітар, мастак-графік 

Магістр мастацтвазнаўства, пісьменнік-празаік, кампазітар, мастак-графік, аспірант аддзелу тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.  

Нарадзіўся 28 снежня 1987 г. У Мінску. У 2006 скончыў школу № 27 з тэатральным ухілам, у 2012 г. Атрымаў дыплом з адзнакай Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава, спецыяльнасць: мастацтва эстрады, спецыялізацыя: прадзюсер. У 2015г.абараніў магістэрскія дысертацыі «Уплыў міфалагема, міфаў і архетыпаў на жанравую групу прыгодніцкага кіно (на матэрыяле беларускіх фільмаў 1970-2000гг.), магістр мастацтвазнаўства. 

2009-2010 гг. у якасці валанцёра прымаў удзел у праекце «Тэатр на калёсах» на базе Спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў №1 г.Мінска, у 2011г. прымаў удзел у падрыхтоўцы і арганізацыі канферэнцыі па арт-тэрапіі  на базе Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў г. Мінска. 

Чатырохразовы прызёр міжнароднага мастацкага конкурсу "Juried ArtSlant Showcase" (№4 2010 г., №1 2011 г., №2 2011 г., №6 2011). Удзельнік міжнародных музычных конкурсаў John Lennon Song Contest 2011 г., Jam Track Central Guitar Solo Contest 2015, Riffs And Beards 2. Прызёр праграмы Vox Populi міжнароднага мастацкага конкурсу Exposure Award 2015 (работа экспанавалася ў рамках калекцыі "Nature Collection"   у Musee du Louvre).