Нарадзіўся ў горадзе Мінску 19 снежня 1976 года. У 1999 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2005 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура драматычнага тэатра» (мастацкі кіраўнік курса Аляксандр Яфрэмаў). З 2006 па 2008 вучыўся ў Маскве ў магістратуры Цэнтра імя Ус.Мейерхольда пры Школе-студзіі ММАТ (мастацкі кіраўнік – Валерый Фокін).
Выкладаў у школе, працаваў на тэлебачанні. У 2010 – 2014 гадаў з'яўляўся крэатыўным прадзюсерам, рэдактарам і рэжысёрам-пастаноўшчыкам у кампаніі «Медыяпрафсаюз». У якасці рэжысёра-пастаноўшчыка для канала «Расія-1» зняў тэлефільмы: Пряники из картошки», «Отель для Золушки», «Клубничный рай», «Яблочный спас», «Любовь из пробирки», «Сила любви» і г.д. Літаратурны вопыт пачаў набываць з 1992 года. Аўтар п'ес: «Зигмунд Фрейд и его деревянные солдаты», «Жизнь и смерть Квентина Тарантино», «Москва радиальная», «Я…Она..Оно», «Пельмешки», «Василек», «13 пуговица Наполеона» і іншых.
Тэксты траплялі ў шорт- і лонг-лісты розных драматургічных конкурсаў і былі пастаўлены ў шэрагу тэатраў Масквы і Мінска.