test

Анцэлевіч Сяргей

Драматург, акцёр, рэжысёр

У 2008 годзе Сяргей скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура драмы». У 2008-2010 гг. працаваў у Цэнтры беларускай драматургіі, дзе паставіў спектаклі  «Мои руки» і «Пешка» (п’есы Дз. Багаслаўскага), «Нетитулованный» (п’еса П. Расолька) і іншыя. Рэжысёр спектакля «PATRIS» Цэнтра візуальных і выканаўчых мастацтваў «Арт Карпарэйшн» (2013), спектакля «Полковник-птица» Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра (2014). Адзін з заснавальнікаў аб'яднання драматургаў «САД» – Студыя альтэрнатыўнай драмы.

Аўтар п'ес «Свой мир», «Хроника хроника», «Patris» (сумесна з В. Красоўскім і Дз. Багаслаўскім), «Осторожно, помидоры!»,  «ДА/ТЫ», якія траплялі ў шорт- і лонг-лісты драматургічных конкурсаў.  

Аўтар сцэнарыяў для розных к/ф, у тым ліку «Души Мёртвые». Гэта кінастужка атрымала прызы на фестывалях «Bulbamovie» (2016, Беларусь), «Лiстапад» (2016, Беларусь), «Кинопроба» (2016, Расія), трапіла ў праграмы «EqualityFestival» (2016, Украина), «Сталкер» (2016, Россия), «CraftFilm Festival» (2016, Россия).