У 2008 годзе Сяргей скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура драмы». У 2008-2010 гг. працаваў у Цэнтры беларускай драматургіі, дзе паставіў спектаклі «Мои руки» і «Пешка», «Нетитулованный» і іншыя. Рэжысёр спектакля «PATRIS» (2013), спектакля «Полковник-птица» Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра (2014). Адзін з заснавальнікаў аб'яднання драматургаў «САД» – Студыя альтэрнатыўнай драмы.
Аўтар п'ес «Свой мир», «Хроника хроника», «Patris», «Осторожно, помидоры!», «ДА/ТЫ», якія траплялі ў шорт- і лонг-лісты драматургічных конкурсаў.
Аўтар сцэнарыяў для розных к/ф, у тым ліку «Души Мёртвые». Гэта кінастужка атрымала прызы на фестывалях «Bulbamovie» (2016), «Лiстапад» (2016), «Кинопроба» (2016), трапіла ў праграмы «EqualityFestival» (2016), «Сталкер» (2016), «CraftFilm Festival» (2016).