Амаль адразу пасля прыезду нашы ўдзельнікі апынуліся ў актыўным брэйнстормінгу. “Давайце пагуляем ў перадачу “Голас” прапанавала Яраслава. І гульня пачалася… Драматургі адзін за адным агучвалі тэмы, якія іх цікавяць, расказвалі аб замалёўках якія ужо існуюць і пра тое, што чакаюць ад будучых п’ес.
Рэжысёры прыслухоўваліся, задавалі пытанні, выбіралі. Часам на аднаго драматурга прыходзілася адразу па некалькі рэжысёраў… Але, ў выніку мірных перамоў:) сфарміраваліся шэсць цудоўных творчых саюзаў. Дык вось, пары:
Андрэй Іваноў - Стас Жыркоў
Уладзімір Андрыенка - Юрый Дзівакоў
Аляксей Макейчык - Алена Ганум
Віталій Каралёў - Вольга Саратокіна
Аляксандр Бугроў - Дзяніс Фёдараў
Антон Бруцкі - Антон Макуха
Бліжэй да вечара па просьбе Яраславы Пуліновіч пары паказалі сінопсісы п’ес. Абмеркаванне было гарачым і прадуктыўным.
Вось Вам некалькі фотаздымкаў і не забывайцеся сачыць за нашымі навінамі. Хутка з’явіцца дата майстар-класа ад куратара нашай лабараторыі.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада