25 лютага ў 12:30 і 26 лютага ў 19:00 Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Цэнтр беларускай драматургіі і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашаюць на тэатралізаваныя чытанні ўрыўкаў з арыгінальнага варыянта паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
“Сымон-музыка” – другая па значнасці паэма Якуба Коласа, ідэя напісання якой узнікла падчас адбывання пакарання ў Пішчалаўскім замку, перажыла тры аўтарскія рэдакцыі: першы варыянт пабачыў свет у 1918 годзе, а канчатковы варыянт паэмы – аж у 1925 годзе. Знакаміты твор займае адмысловае месца ў беларускай літаратуры, гэта расповед пра дачыненні мастацтва і навакольнага асяроддзя, пра нараджэнне Творцы.
Рэжысёр: Алена Зміцер
Музыка: Мірон Шарай
Ролі выконваюць: Ігар Сідорчык, Дзяніс Аўхарэнка, Алесь Ніканенка, Юлія Лазоўская, Дзмітрый Давідовіч, Ганна Лебедзева
1 лютага 2024 года паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве. Тэатралізаваныя чытанні ўрыўкаў з паэмы Якуба Коласа “Сымон- музыка”, якая ў 2025 годзе будзе адзначаць 100-гадовы юбілей, стануць першым сумесным праектам.
Увага! Чытанне адбудзецца ў вялікай гасцёўні Дзяржаўнага літаратурна- мемарыяльнага музея Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5). Колькасць месцаў абмежаваная.
НАБЫЦЬ КВІТКІ магчыма ў касе Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5), а таксама праз сістэму “Аплаці” (QR-код)
Кошт уваходнага квітка – 20 рублёў
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
РТБД/ЦБД 28 лістапада
РТБД/ЦБД 16 лістапада
РТБД/ЦБД 4 лістапада