14 ліпеня 2019 года адбудзецца прэм'ера спектакля «Все нормально» па п'есе Уладзіславы Хмель, рэжысёр Ганна Якаўлева.
«Все нормально» – унікальны праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Цэнтра беларускай драматургіі, які будзе паказаны на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Дзве жанчыны – ці маці з дачкой, альбо сёстры, альбо сяброўкі беспаспяхова спрабуюць стварыць дыялог. Магчыма, іх нават і не дзве. Ці былі Вы ў Рыме? Выхавалі цыгарэты ў паштовай скрыні? Вы апраналіся ў чорнае?
Любоў уперамешку з нянавісцю, напружанне, якое вісіць у паветры, адсылаюць да фільмаў Бергмана. Прастора сціскаецца да межаў аднаго пакоя, а час быццам бы спыніўся.
Дэбютная п'еса Уладзіславы Хмель напісана на драматургічнай лабараторыі «Открывачка» пад куратарствам знакамітага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага і ўжо атрымала шырокі рэзананс у тэатральным асяроддзі.
У ролях:
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч і актрыса Ірына Якавец.
Рэжысёр: Ганна Якаўлева
Драматург: Уладзіслава Хмель
Сцэнограф: Дзмітрый Мохаў
Харэограф: Багдан Красілаў
Мастак па святлу: Іван Гусеў
Прэм'ера: 14.07.2019
Працягласць: 1 гадзіна 25 мінут
Спектакль ідзе на рускай мове
16+
Квіткі можна набыць па гэтай спасылцы.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада