Цэнтр беларускай драматургіі аб'яўляе набор на Міжнародную драматургічную лабараторыю, якая адбудзецца 11-16 верасня.
Для ўдзелу ў адборы неабходна да 10 чэрвеня адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст і некалькі сваіх твораў (па жаданні).
Заяўка павінна змяшчаць:
- - Прозвішча, імя;
- - год нараджэння;
- - месца пражывання і грамадзянства.
У матывацыйным лісце неабходна пазначыць прычыны, якія прымушаюць вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста свабодная, не больш за 1200 знакаў, мы прымаем розныя фарматы матывацыйных лістоў.
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- - пражываць у Беларусі;
- - мець 18 гадоў;
- - людзі, якія «пішуць» (па прафесіі і па прызванню) з практыкай і без;
- - гатоўнасць да актыўнай работы ў сціснутыя тэрміны з 11 па 16 верасня 2024 года за межамі Мінска (лабараторыя выязная);
- - гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм.
План лабараторыі:
- - драматург і рэжысёр фарміруюць пару;
- - куратар праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў;
- - пары ствараюць і прэзентуюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту;
- - драматургі ствараюць п'есы;
- - праходзяць сцэнічныя чытанні п'ес;
- - п'есы публікуюцца на сайце Цэнтра беларускай драматургіі і прапаноўваюцца тэатрам з мэтай далейшай іх пастаноўкі.
- *Падчас лабараторыі НЕ праводзіцца праца па навучанні асновам драматургіі.
- *Расходы на праезд, пражыванне і харчаванне пакрыюць арганізатары лабараторыі.
- *Куратар будзе абвешчаны пазней.
08.05.2024 г.
Лекцыя "Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан"
РТБД/ЦБД 28 лістапада
Чытанне п'есы "Лондан" Максіма Дасько
РТБД/ЦБД 16 лістапада
Чытанне п'есы "Лондан" Максіма Дасько
РТБД/ЦБД 4 лістапада