27 лютага (чацвер) у 18:00 запрашаем на лекцыю “Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў”. Рыд Таліпаў – рэжысёр-эксперыментатар, творчы шлях якога цікавіць сваёй неаднароднасцю: пастаноўшчык стварыў уласную прастору для мастацкіх эксперыментаў, а пасля гэтага перыяду “знаёміў” са сваімі канцэпцыямі гледачоў іншых мінскіх прафесіянальных тэатраў і жыхароў усіх абласных цэнтраў.
Творчыя пошукі Рыда Таліпава звязаны з дзейнасцю тэатра-студыі “На плошчы Перамогі”. Звярнуўшыся да драматургіі абсурду, творца стварыў смелы ў сваім мастацкім напрамку тэатр. Аднак якія гэта былі спектаклі? Якую эстэтыку папулярызаваў рэжысёр пасля свайго “студыйнага” перыяду? Аб гэтым і не толькі вы зможаце даведацца на нашай лекцыі.
Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.
Дата і час: 27 лютага (чацвер), 18:00.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па рэгістрацыі.
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.
РТБД/ЦБД 9 сакавіка
РТБД/ЦБД 27 лютага
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 18 лютага