7 траўня (аўторак) у 18:00 запрашаем на лекцыю «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі». Анатоль Ляляўскі – рэжысёр, педагог, драматург, народны артыст БССР. Ён стаяў ля вытокаў беларускага тэатра лялек – складанага і метафарычнага.
Анатоль Ляляўскі імкнуўся зрабіць тэатр, які не проста забаўляе лялечнай імітацыяй людзей і жывёл, а задаецца філасофскімі пытаннямі. Якія шляхі пастаноўшчык абраў для таго, каб пераасэнсаваць сутнасць тэатра прадмета і яго магчымасці? Аб гэтым вы зможаце даведацца на нашай лекцыі.
Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.
Дата і час: 7 траўня, 18:00
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па рэгістрацыі.
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада