Конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2018» аб'яўляе прыём п'ес!
Адбор п'ес будзе праходзіць у намінацыі «Новая п'еса». Да ўдзелу прымаюцца п'есы, напісаныя ў 2017-2018 гг., якія раней не адпраўляліся на фестываль «WriteBox». П'есы прымаюцца ў электронным выглядзе на паштовую скрыню writebox.fest@yandex.ru
Дедлайн: 31 сакавіка2018 года
Вынікі: у красавіку 2018 года будзе складзены шорт-ліст конкурсу, п'есы-пераможцы будуць прачытаныя на фестывалі ў чэрвені 2018 года.
Конкурс-фестываль «WriteBox» – гэта «кропка зборкі» самых новых п'ес беларускіх аўтараў. Фестываль ставіць перад сабой мэту своечасовага рэагавання на з'яўленне новых тэкстаў і прасоўванне п'ес беларускіх аўтараў. Штогадовае правядзенне конкурсу дазваляе выяўляць найбольш цікавыя тэксты, даследаваць тэндэнцыі і асаблівасці беларускай драматургіі, а таксама ствараць поле для прафесійнага развіцця аўтараў.
Конкурс-фестываль прадстаўляе сучасную драматургію ў яе разнастайнасці форм і тэм. Важная асаблівасць фестывалю – даследаванне існуючай рэальнасці, у якой развіваецца беларуская драматургія. Развіццё і прасоўванне тэатральных тэкстаў, аб'яднанне ў адной прасторы і часе аўтараў, рэжысёраў, крытыкаў і гледачоў – асноўныя задачы фестывалю «WriteBox».
Конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі с«WriteBox» з'яўляецца незалежным праектам і праходзіць у некалькі этапаў. На працягу конкурснага перыяду каманда адборшчыкаў* складае шорт-ліст фестывалю. Фестывальны этап складаецца з чытанняў п'ес шорт-ліста, іх абмеркаванні і адукацыйнай праграмы для драматургаў.
*Шорт-ліст фестывалю складаецца камандай рідэраў, якая фарміруецца з прафесійных беларускіх драматургаў, тэатразнаўцаў, рэжысёраў і тэатральных крытыкаў. П'есы шорт-лістоў распаўсюджваюцца на электронныя адрасы усіх тэатраў краіны.
Рыдэры фестывалю:
- Аляксандр Марчанка, акцёр, рэжысёр, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі
- Аляксей Стрэльнікаў, тэатральны крытык, менеджэр, кандыдат мастацтвазнаўства
- Валянціна Мароз, рэжысёр, выкладчык ECLAB
- Дзяніс Фёдараў, рэжысёр
- Дзмітрый Багаслаўскі, драматург, акцёр, рэжысёр
- Алена Мальчэўская, тэатральны крытык, выкладчык Інстытута журналістыкі БДУ і ECLAB
- Крысціна Смольская, тэатральны крытык, кандыдат мастацтвазнаўства
- Таццяна Траяновіч, рэжысёр, педагог, кіраўнік Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры
Этапы конкурсу:
- Конкурс сучаснай беларускай драматургіі (прыём заяў па 31 сакавіка 2018 года уключна)
- Фестываль сучаснай беларускай драматургіі (чэрвень 2018 года)
- Чытанне п'ес, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу
- Абмеркаванне п'ес
- Адукацыйная праграма
Умовы удзелу ў конкурсе:
- Аўтар павінен з'яўляцца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь альбо пражываць на тэрыторыі Беларусі, альбо праваставіць на конкурс п'есу, якая напісана на беларускай мове.
- П'еса павінна быць напісана на рускай альбо беларускай мовах. Да тэкстаў, што будуць прысланыя на конкурс, неабходна прыкласці кароткую аўтабіяграфію і кантактныя дадзеныя (тэлефон, адрас электроннай скрыні).
- Да ўдзелу ў конкурсе «WriteBox-2018» прымаюцца п'есы, напісаныя ў 2017-2018гг., якія раней не адпраўляліся на фестываль «WriteBox». Ад аднаго аўтара прымаецца любая колькасць п'ес, што падыходзяць пад вышэйсказаныя ўмовы.
Аўтарскія правы:
Аўтарскія правы захоўваюцца за драматургамі. Любое камерцыйнае выкарыстанне п'ес выходзіць па-за рамкі конкурсу, патрабуе спецыяльнай дамоўленасці з аўтарамі і немагчыма без яго згоды.
П'есы, што прысланыя на конкурс, не рэцэнзуюцца.
Факт адпраўкі п'есы на конкурс пацвярджае згоду аўтара на чытанне яе ў рамках фестывалю, у выпадку адбору твора ў шорт-ліст конкурсу.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада