test

Цэнтр беларускай драматургіі ў Бабруйску

Цэнтр беларускай драматургіі разам з Цэнтрам эксперыментальнай рэжысуры ладзіў лабараторную праграму «Зефір-2» у рамках VI Рэспубліканскага фестывалю беларускай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча.

 

Адукацыйная частка праграмы складалася з трох лекцый:

«Тэатральная эвалюцыя паняцця „дакумент“» Алены Мальчэўскай;

«Тэатр у XI веку: Арыстоцеля ніхто не адмяняў?» Таццяны Арцімовіч;

– «Сучасная беларуская драматургія ў Польшчы: пераклады, даследаванні, пастаноўкі» Сяргея Кавалёва.

На пляцоўцы Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча прайшлі сцэнічныя чытанні:

п'есы «Бессмертный полк» Аляксандра Бугрова, рэжысёры Сяргей Карбоўскі, Таццяна Дарагабед;

п'есы «Секонд Хенд. ТДЖ. Конец света» Максіма Дасько, рэжысёр Антаніна Аляшкевіч;

п'есы «Москоу Дримин» Віталія Каралёва, рэжысёр Аляксей Кузміцкі;

дакументальнай п'есы «Музыка улиц» Карыны Рыбак, рэжысёр Карына Рыбак.

Таксама Цэнтр беларускай драматургіі стварыў ў гарадскім асяроддзі Бабруйска спектакль-праменад «my (май)», прысвечаны тэме асабістай і калектыўнай памяці. Куратарам выступіла тэатразнаўца Анастасія Васілевіч, драматургам – Віталій Каралёў, рэжысёрам – Аляксандр Марчанка.

 

15.12.2017 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая