test

Чытанне п'есы «Все нормально» Улады Хмель

Цэнтр беларускай драматургіі і культурны хаб Ok16 запрашаюць 13 студзеня ў 20.00 на чытанне п'есы «Все нормально» Улады Хмель, рэжысёр – Ася Якаўлева. Рэгістрацыя па спасылцы.


Аднойчы ў культурным хабе Ok16 прайшоў вечар хорар-чытанняў п'ес. Гэта ідэя так спадабалася арганізатарам, што яны падумалі – а чаму бы не паўтарыць? На гэты раз прапануем больш камерны фармат: чытанне ў прасторы Руін Бара Ok16 (Кастрычніцкая, 16к27). Вы пасмоктваеце свой любімы напой, а мы – чытаем сучасную драму.  

Дзве жанчыны – ці то маці і дачка, ці то сёстры, ці то сяброўкі ў бастонскім шлюбе – беспаспяхова спрабуюць пабудаваць дыялог. Магчыма, іх зусім і не дзве. Каханне да кучы з нянавісцю, напружанне, што павісла ў паветр,  ўсё гэта адсылае да фільмаў Бергмана. Прастора сціснулася да памераў аднаго пакою, а час – быццам спыніўся. Вы былі ў Рыме? Адна з гераінь была, але гэта не так важна.

«Все нормально» 
Драматург: Улада Хмель
Рэжысёр: Ася Якаўлева 
Акцёры: Дыяна Флеер, Ірына Якавец
Музыка: Вольга Шука, Улад Капусцін
П'еса напісана ў рамках лабараторыі «Открывачка» пад куратарствам Дзмітрыя Багаслаўскага.

16.01.2019 г.