test

Савуха Аляксандр

Драматург

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Мінску. У 2011 годзе скончыў факультэт транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог». З 2012 года працуе выкладчыкам у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Сумесна са студэнтамі з 2006 года займаецца тэатральнымі пастаноўкамі і здымкамі мастацкага кіно па ўласным сцэнарыям. У 2017 годзе п'еса Аляксандра «Едва уловимые мстители…» увайшла ў шорт-ліст конкурса-фестывалю маладой драматургіі «Любимовка» (Масква), а ў 2018 годзе п'еса «…И листья вернутся к корням» увайшла ў шорт-ліст конкурса-фестивалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox».