test

Іванюшанка Алёна

Журналіст, драматург

Нарадзілася ў 1991 годзе ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Школу маладога пісьменніка, якая існуе пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2017). Удзельнічала ў эксперыментальных і вулічных інтэрактыўных спектаклях.

П'еса «Шкура» увайшла ў шорт-ліст конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2018». П'еса «Комната Кристины» трапіла ў катэгорыю «пазначаныя» на розных конкурсах, сярод іх - «WriteBox». Паводле тэксту «Ноги расставь шире» (2018) у Мінску быў пастаўлены спектакль. П'еса «Скорина. Бета-версия» (2016) стала прызёрам конкурсу па стварэнню твораў для драматычнага тэатру «Францыск Скарына і сучаснасць».