Нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Клёны Віцебскай вобласці. У 1968 годзе скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў. Працаваў манцёрам сувязі, слесарам. У 1976 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Быў акцёрам, памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай часткі Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання («Тэлефільм», Мінск). Сакратар Саюза тэатральных дзеячаў БССР з 1987 года. Галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» з 1991 года. З 1992 года стаў старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
Вядомы беларускі рэжысёр сышоў з жыцця 27 лютага 2023 года на 73-м годзе жыцця.