test

Лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі ў рамках Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча

З 17 па 24 лістапада у рамках Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча адбудуццца творчыя лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі.

Фестываль нацыянальнай драматургіі – гэта прастора, дзе раскрываюцца ўсе адценні беларускай драматургіі. Творчая лабараторыя – фармат, якія садзейнічае пошукам новых сцэнічных форм і ўмацаванню творчых сувязей з маладымі тэатральнымі дзеячамі. З гэтай мэтай Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча і Цэнтр беларускай драматургіі правядуць дзве лабараторыі – рэжысёрскую і драматургічную.

На лабараторыі "Кропкі часу" пяць пастаноўшчыкаў будуць працаваць над эскізамі спектакляў паводле сучасных беларускіх п'ес. Куратарам і педагогам праекта стане знакаміты рэжысёр і драматург Карыны Бесолці. У гэты ж час творцы, чые тэксты адабраны для інсцэнізацыі, прымуць удзел у лабараторыі "Хто смяецца?". Пад кіраўніцтвам Цэнтра беларускай драматургіі аўтары створаць эскізы п'ес – камедый і трагікамедый, працягваючы драматургічную традыцыю Кандрата Крапівы. Напрыканцы фестывалю, 24 лістапада ў 11:00 і 14:00 адбудуцца паказы рэжысёрскіх і драматургічных урыўкаў, якія нарадзіліся за гэты тыдзень. Пасля іх будуць арганізаваны абмеркаванні, дзе стваральнікі эскізаў змогуць увайсці ў адкрыты дыялог з аўдыторыяй.

У рамках лабараторыі адбудуцца і адукацыйныя праекты, прысвечаныя аналізу класічнай і сучаснай беларускай драматургіі. 18 лістапада на малой сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца лекцыя "Сакрэты камедыі: творчасць Кандрата Крапівы", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускага класіка. А ўжо 23 лістапада запрашаем вас на лекцыю "Беларуская драматургія: мінулае і сучаснае", дзе будуць разгледжаны асноўныя этапы развіцця беларускай драматургіі.

Уваход на ўсе мерапрыемствы ажыццяўляецца па папярэднім запісе па нумары тэлефона: (80225)71-69-28.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Чакаем сустрэчы з вамі на Х Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча!

16.11.2026 г.