Чтение пьесы Дмитрия Богославского «Внешние побочные» в рамках фестиваля «ТЕАРТ»
5 октября в 15.00 на малой сцене Республиканского театра белорусской драматургии (ул. Кропоткина, 44) состоится театрализованное чтение пьесы Дмитрия Богославского «Внешние побочные» (12 жизней в ремарках и пробелах). Проект создан при поддержке Центра визуальных и исполнительских искусств (Минск, Беларусь), Института Адама Мицкевича (Варшава, Польша), Центра белорусской драматургии (Минск, Беларусь) и Белорусского государственного молодежного театра (Минск, Беларусь)
5 кастрычніка на малой сцэне ў 15.00 на малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца тэатралізаванае чытанне п'есы Дзмітрыя Багаслаўскага «Внешние побочные» (12 жыццяў у рэмарках і прабелах). Праект створаны пры падтрымцы Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў (Мінск, Беларусь), Інстытута Адама Міцкевіча (Варшава, Польшча), Цэнтра беларускай драматургіі (Мінск, Беларусь) і Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра (Мінск, Беларусь).
У рамках III Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ », які праходзіць у Мінску, былі паказаны два спектакля па п'есах Дзмітрыя Багаслаўскага: «Patris» (сумесна з Сяргеем Анцэлевічам і Віктарам Красоўскім; рэжысёр Сяргей Анцэлевіч) і «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» (рэжысёр Шаміль Дыйканбаеў). П'есы Дзмітрыя Багаслаўскага атрымлівалі прызы і пападалі ў шорт-лісты буйных драматургічных конкурсаў: «Прэм'ера.tхt», «Еўразія», «Любімаўка», «Новая п'еса» і «Конкурс конкурсаў» пры Нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая Маска».
Рэжысёрам чыткі выступіць Войтэк Урбаньскі. Польскі рэжысёр ужо паставіў п'есу іншага беларускага драматурга: у верасні 2013 года новы сезон маскоўскага тэатра «Практыка» адкрыўся прэм'ерай яго спектакля «Чырвоная Птушка» па п'есе Паўла Рассолька.
Мастак - Ганна Тамчынска. Працавала таксама над спектаклем «Patris», прэм'ера якога адбылася 28 верасня ў рамках беларускай праграмы III Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ».
Кампазітар - Дамінік Стрыхарскі.
У ролях: Дзмітрый Багаслаўскі, Аляксандр Шароў, Наталля Анішчанка, Кастусь Міхаленка, Марына Блінава, Вікторыя Чумак, Дзяніс Майсейчык, Рыгор Пятрэнка.
Касмагонія ў п'есе «Внешние побочные» ўзыходзіць да цішыні, да маўчання. Тут няма аўтарскіх рэмарак, але ёсць аўтарскі голас, які кампенсуе маўчанне галоўнага героя, які так і не прамаўляе за ўсю п'есу ні слова. Маўчанне дзіцяці, маўчанне п'янага падлетка, маўчанне абвінавачванага ў тэрарыстычным акце становяцца тым асяроддзем, з якога расце ў нас усё: і добрае, і дрэннае.
Уваход на чытанне п'есы «Внешние побочные вольны, але колькасць месцаў абмежавана.
РТБД/ЦБД 19 декабря
РТБД/ЦБД 15 января
РТБД/ЦБД 28 ноября