10 лютага 19.00 «Бі-Лінгвы» Андрэя Саўчанкі, рэжысёр Андрэй Саўчанка
17 лютага 19.00 «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова, рэжысёр Андрэй Іваноў
Два маладых беларускіх драматурга прачытаюць свае тэксты ў якасці рэжысёраў.
Дзве новыя п’есы былі напісаны ў апошнія два гады.
Дзве актуальныя тэмы закранаюць надзённыя пытанні чалавецтва XXI стагоддзя…
Андрэй Саўчанка паназірае за тым, як беларуская і руская мова суіснуюць у штодзённасці і як білінгвізм рэальна ўспрымаецца нашым грамадствам. Андрэй Іваноў паразважае над адвечнай праблемай пакаленняў: як знайсці адзіную прастору ўзаемаразумення паміж роднымі людзьмі?
Дзве прасторы існавання ў кожнай п’есе: беларускамоўнасць і рускамоўнасць, рэальны і віртуальны мір.
Дзве кропкі біфуркацыі ў пошуку праўды.
АмБІвалентнасць = (II аўтары + II якасці + II тэксты + II прасторы існавання) II кропкі біфуркацыі
Папярэджванне: у п’есе «Гэта ўсё яна» ужываецца ненарматыўная лексіка.
Месца правядзення: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Квіткі можна набыць у касе РТБД і касах горада, на сайце ticketpro.by, а таксама заказаць па тэлефонах: 8 (017) 385-97-51, 8 (029) 154-04-44.
Кошт квіткоў: 40тыс.
РТБД/ЦБД 19 декабря
РТБД/ЦБД 15 января
РТБД/ЦБД 28 ноября