Цэнтр беларускай драматургіі запрашае драматургаў краін СНД да ўдзелу ў VIII Міжнароднай драматургічную лабараторыі для маладых драматургаў, якая адбудзецца 23-28 траўня 2019 года.
У гэтым годзе лабараторыя будзе праходзіць пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельнікаў СНД, мова лабараторыі – руская.
Для удзелу ў адборы неабходна да 1 лютага 2019 года адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст і некалькі сваіх твораў (па жаданню).
У заяўцы павінна быць:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку
- год нараджэння
- месца пражывання і грамадзянства
У матывацыйным лісце неабходна напісаць прычыны, па якіх вы жадаеце прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста вольная, не больш за 1200 знакаў.
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзяне дзяржаў-удзельнікаў СНД
- якім споўнілася 18 гадоў
- людзі, якія «пішуць» (па прафесіі і па прызванню)
- гатоўнасць да актыўнай работы ў сціснутыя тэрміны з 23 па 28 траўня 2018 года (лабараторыя выязная)
- гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм
План лабараторыі:
- фарміруюцца пары з драматурга і рэжысёра
- куратар праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў
- пары ствараюць і прэзентуюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту
- у Цэнтры беларускай драматургіі праводзіцца прэзентацыя сінопсісаў п'ес, на якую запрашаюцца СМІ, тэатразнаўцы, рэжысёры
- драматургі пішуць п'есы
- праходзяць сцэнічныя чытанні п'ес
- п'есы друкуюцца на сайце Цэнтра беларускай драматургіі
- п'есы друкуюцца ў зборніку п'ес маладых драматургаў і рассылаюцца па тэатрах краін СНД
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада