test

Спектакль "Вечар"

Трое старых – пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.

Аўтар: Аляксей Дудараў

Узроставыя рэкамендыцыі: 12+


Прэм’ера: 19 студзеня 2024 года


Працягласць: 1 г. 45 хв. без антракту

Аляксей Ануфрыевіч Дудараў (1950–2023) – вядомы беларускі драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.  Паводле сцэнарыяў Аляксея Дударава створаны фільмы «Белыя росы» і «Купальская ноч». П’есы «Радавыя», «Вечар», «Чорная панна Нясвіжа», «Палачанка» добра вядомыя беларускаму і замежнаму гледачу.

Квіткі можна набыць тут.

18.04.2025 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая