test

Лекцыя Агнэшкі Якімяк

13 снежня  на пляцоўцы Цэнтра беларускай драматургіі адбылася лекцыя Агнэшка Якімяк «Паміж дакументальным і фікцыйным». 

«Сцэнай кіруюць яе ўласныя законы: калі мы глядзім спектакль, мы верым, што ўсе падзеі ў ім – фікцыя, але разам з тым мы памятаем, што фікцыя таксама моцна звязана з сацыяльнай і палітычнай рэальнасцю і падпарадкоўваецца правілам аўтэнтычнасці».


Агнэшка Якімяк – драматург, эсэіст, выпускніца міжведамасных даследаванняў у гуманітарных навуках Варшаўскага універсітэта. Вывучала драматычнае мастацтва на рэжысёрскім факультэце Дзяржаўнай Вышэйшай школы тэатра ў Кракаве; тэатр- і кінарэцэнзент, уладальнік першага месца ў конкурсе на атрыманне прэміі Крыстафера Метрака. Таксама працавала драматургам у п'есе «Кроў на горле коткі» Райнэра Вэрнэра Фасбіндэра рэжысёра Ані Сузы ў польскім тэатры ў Быдгошцэ. Сааўтар міждысцыплінарнага праекта ў тэатры Канфрантацыі ў Любліне. Удзельнік форума драматургічнага фэсту «Новае мастацтва» ў Вісбадэне. У сезоне 2014/2015 працавала драматургам у польскім тэатры ў Быдгошцэ.

Арганізатарамі лекцыі выступіў Польскі тэатральны інстытут і Лабараторыя сацыальнага тэатра ECLAB.

15.12.2017 г.