Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі" і дзяржаўная ўстанова "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" праводзіць рэспубліканскі конкурс п’ес, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
- У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю.
- П’есы, якія падаюцца аўтарамі (аўтарскімі калектывамі), павінны быць арыгінальнымі драматургічнымі творамі на беларускай або рускай мовах.
- Тэксты павінны быць створаны не раней за 2015 год.
- Прымаюцца толькі тыя п’есы, якія дагэтуль не мелі сцэнічнага ўвасаблення.
- Галоўны крытэрый – сцэнічнасць (або прыдатнасць для пастаноўкі ў драматычных тэатрах).
Апошні тэрмін для падачы п’есы на конкурс – 1 верасня 2024 года.
Падрабязную інфармацыю аб удзеле ў конкурсе можна знайсці па спасылцы.
26.04.2024 г.
Лекцыя "Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан"
РТБД/ЦБД 28 лістапада
Чытанне п'есы "Лондан" Максіма Дасько
РТБД/ЦБД 16 лістапада
Чытанне п'есы "Лондан" Максіма Дасько
РТБД/ЦБД 4 лістапада