Інтэрв’ю з удзельнікамі ХIII Міжнароднай драматургічнай лабараторыі: Яўгенія Прохарава, Алёна Зміцер
У верасні 2023 года на базе санаторыя «Ракета» прайшла ХIII Міжнародная драматургічная лабараторыя. Пяць дзён маладыя драматургі ў пары з такімі
ж маладымі рэжысёрамі актыўна працавалі над сваімі драматургічнымі тэкстамі. Спосаб работы Яраславы Пуліновіч, куратара, прадугледжваў на
проста пошук ідэі, тэмы, канфлікту і прыблізнага сюжэту, а стварэнне паўнавартаснай структуры п’есы, аналізу персанажаў, пошук іх матывацый. Падчас усёй лабараторыі ўдзельнікі знаходзіліся ў бясконцым творчымпошуку, які, да слова, не скончыўся і да гэтага часу: вясной 2024 года кожная пара пазнаёміць са сваёй паўнацэннай п’есай.
Мы падрыхтавалі серыю інтэрв’ю з удзельнікамі лабараторыі, каб падрабязна
пазнаёміць вас з кожным замыслам.
І вось, першая пара «драматург – рэжысёр»:
Яўгенія Прохарава – Алёна Зміцер
Пра п’есу
Кодавая назва – «Комната Корделии» (гісторыя пра караля Ліра вачыма адной з яго дачок).
Маладыя людзі з сямей, якія варагуюць паміж сабой, кахаюць адно аднаго.Сын дазнаецца пра забойства бацькі і вырашае адпомсціць... Шэкспіраўскімі
героямі аўтары кажуць пра ўладу Эга і яго разбураючай сіле , калі яна ўяднанні з эмоцыямі. Пра пошук месца ў саміх сабе, аб значэнні «Я», праз
якое ажыццяўляецца жыццё прыроды.
Міні-інтэрв’ю з аўтарамі
Раскажыце пра вашы ўражанні ад лабараторыі.
Яўгенія. Уражанні аказаліся нечаканымі... нечакана захопленыя. Я ехала на лабараторыю у нейкім напружанні, а ад’язджала з думкай: ого, і так можа
быць». Заўсёды ж ёсць страх, што не зможаш знайсці агульную мову з людзьмі, і таму шмат часу расходуеш на думкі пра тое, як паводзіць сябе ў
той ці іншай сітуацыі. У выніку асцярога была дарэмнай: мы з Алёнай выпадкова сталі суседкамі па пакоі, і яшчэ не паспеўшы пазабраць – а ўжо неможам нагаварыцца. Здаецца, нас аб’яднаў адзін эмацыйны кантэкст. Мы сышліся па нашаму ўнутранаму зместу, і гэта вельмі істотна. Упершыню за
доўгі час я адчула, што знаходжуся ў адной прасторы з аднадумцам. Мы ўчапіліся ў гэтую ідэю, быццам вілі верацяно сюжэта! Адбываліся эмацыйныя дыскусіі, якія з боку маглі здавацца канфліктамі. Насамрэч мы былі вельмі ўцягнуты, захоплены працэсам, і таму ўсё гучныя абмеркаванні проста яшчэ раз даказвалі нам самім, што дзяленне на пары прайшло вельмі удала.
Алёна. Для мяне гэта была першая лабараторыя, першае паўнавартаснае супрацоўніцтва з драматургам, таму .... лепей і не трэба! Я ехала ўжо з дакладна акрэсленай задумай і не ведала, ці атрымаецца знайсці чалавека, у якога «пападзе» мая ідэя. Да таго ж, калі размова ідзе пра задуму, якая ўжо жыве ў тваёй галаве, неяк боязна незнарок навязаць сваю думку, не даючs драматургу прасторы для пошукаў... А затым я пазнаёмілася з Жэняй. У нас выявілася зашмат кропак судакранання, пры гэтым розны досвед і прафесійнае мышленне, што толькі ўмацавала гэты тандэм. Таму хочацца апісаць мае адчуванні адным словам: «ВАУ». Гэта было вельмі прадуктыўна. Першапачаткова было жаданне структурызаваць усе ідэі, пабудаваць цэласную гісторыю і Жэня, мой выдатны драматург, памагла мне здзейсніць гэты план.
То бок ідэя пераасэнсаваць лінію ўзаемаадносін караля Ліра і Кардэліі належала рэжысёру?
Алёна. У мяне была пэўная цяга да гэтага тэксту. Здаецца, я палюбіла гэту п’есу яшчэ да таго, як прачытала яе (cмяецца). Думаю, ва ўсіх рэжысёраў ёсць спіс твораў, да якіх яна хацелі б звярнуцца. «Кароль Лір» заўсёды быў там. Але з самага пачатку я адчувала, што каб здзейсніць маю ідэю патрэбен драматург. І вельмі радасна, што яны знайшлі свайго аўтара. Я веру ў свет ідэй, і калі задума, што жыве ў тваёй галаве нарэшце знаходзіць правадніка, значыцца так павінна было адбыцца, яе ўзнікненне не было выпадковым...
Яўгенія. Я разумею, што ў кожнага творчага чалавека ёсць тэма, якая цалкам праходзіць скрозь яго лёс. На гэты час пытанні ініцыяцыі, спробы жанчыны ўпісацца ў гэты свет адгукваюцца ва мне вельмі моцна. Калі Алёна мне расказала пра сваю зацікаўленасць Шэкспірам, я зразумела, што ў гісторыі караля Ліра больш феміннага, чым магло здавацца. У цэлым, у кожнай моцнай мужчынскай гісторыі зашмат нерэалізаванай жаночай энергіі. Выверніце на левы бок любы сюжэт дзе губляецца ўлада, статус, самапавага. Што вы там ўбачыце? Жанчыну.
Ці было адчуванне адказнасці якое б ціснула, скоўвала? Усё ж такі ідэя перапісвання шэкспіраўскіх сюжэтаў даволі рызыкоўная.
Яўгенія. Калі б у мяне не было вопыту работы з тэкстамі гэтага драматурга, спроб яго мастацкага пераасэнсоўвання, то, мабыць, я б напужалася. З другога боку, я з’яўляюся «слугой матэрыялу» і павінна правесці яго праз сябе. Шэкспір жа – гэта не персона. Ён – ідэя. Яго свет недаступны розуму. Кожны герой – гэта асобная філасофія жыцця, дакладная канцэпцыя, погляд. А мая задача ў тым, каб хоць трошачкі наблізіцца да іх, раскрыць іх нечаканы бок.
Алёна. На мой погляд Уільям Шэкспір – гэта ўжо міфалогія. Усе гісторыі, вобразы, што былі натхнёныя яго тэкстамі, хочуць і павінны гучаць. Калі нешта шукае праз мяне перадачу, я павінна даць жыццё гэтай ідэі. Стаць пасрэднікам паміж дзвюма сусветамі. Шэкспір – наш сябра, калега. Мы разам з ім мужнеем, ён частка нашай творчай дарогі. Калі вынік гэтага досведу будзе няўдалым, то бок, мы ўдвая выраслі.
Пра што п’еса «Комната Корделии»?
Яўгенія. «Кароль Лір» у нашым чытанні – гэта п’еса пра скрыўленне душы ў жаночым пачатку. Пра надлом, які ініцыіруецца ў дочках, чыя сутнасць дае зразумець, чаму на сам рэч іх бацька прысвяціў сваё жыццё. І гэта рэдка застаецца гісторыяй пра бацьку. Толькі калі пра жанчыну ў мужчыне.
Алёна. Мы хочам звярнуць увагу на праблему праекцыі, які затуманьваюць розум. У арыгінальным тэксце гэта тэма гучыць на ўзроўні лейтматыву, але
нам істотна пагаварыць менавіта пра негатоўнасць бачыць навакольны свет. Людзі часам робяць з чалавека акамянеласць, ігнаруючы тое, што ён
мяняецца штодня. Наш тэкст – гэта разважанне над тым, як перастаць успрымаць адно аднаго ў якасць аб'екта, пачаць бачыць ва ўсіх хто акружае
цябе штосьці жывое, сапраўднае... дазволіць людзям збывацца...
Чым выязная тэатральная лабараторыя адрозніваецца ад іншых фарматаў сутворчасці?
Алёна. Важна змяніць абставіны. Ты збіваеш свой уласны рытм і таму пачынаеш па-іншаму думаць. Выязная лабараторыя – гэта пра
канцэнтрацыю. Там нараджаюцца задумы, якім патрэбна нешта накшталт «тэрмаапрацоўкі», якую табе можа даць ізаляцыя ад знешняга свету. Ёсць толькі твая справа і партнёр. У любой ідэі вельмі ціхія крокі, каля выязджаеш з гораду, то гэта дазваляе лепш пачуць, злавіць іх. І, вядома, магчымасць неразрыўнай камунікацыі з людзьмі, што аб’яднаны адной глабальнай справай, дазваляе «стварыць глебу думак». Ты ж уваходзіш у цемру, і нашмат лягчэй, спакайней, калі нехта можа падтрымаць, дапамагчы зразумець, што ты рухаешся у правільным накірунку.
Яўгенія. Табе даюць права цалкам патануць у працэсе, не выплываючы з яго да апошняга дня. Але важна самаму сабе ператварыцца ў «слугу ідэі» і трошачку адсунуць уласную асобу, таму што гэта ўжо зусім другі ўзровень работы. Калі ты знаходзішся ў складаных адносінах з самім сабой, тады ўся спецыфіка выязной лабараторыі можа стаць для цябе хутчэй «мінусам», чым «плюсам». Вялікае значэнне тут мае і творчая група лабараторыі, важны мікраклімат і даверлівая атмасфера. У гэты раз склалася ўсё. Мы патанулі і не выплывалі.
Алёна. У гэтым зашмат заслугі нашага куратара – Яраславы, падыход якой вельмі паўплываў на наша самаадчуванне падчас лабараторыі. Цалам, дзіўна
ўсведамляць, што за вельмі кароткі тэрмін твая яшчэ не да канца ўсвядомленая ідэя набыла форму, глыбіню, ператварылася ў паўнавартасную сістэму сэнсаў.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада