25 верасня ў Цэнтры беларускай драматургіі ў межах XV Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар» пройдзе Дзень сучаснай беларускай драматургіі.
У 12.00 адбудзецца прэзентацыя беларускай «новай драмы», падчас якой можна будзе даведацца пра асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай сучаснай драматургіі. Лектарка – Анастасія Васілевіч, тэатразнаўца, рэдактарка Цэнтра беларускай драматургіі.
У 13.00 адбудзецца сцэнічнае чытанне п’есы «Грязнуля» Канстанціна Сцешыка. Рэжысёры: Ягор Невяровіч, Лізавета Машковіч, Яўгенія Давідзенка, Аляксей Саунін.
Запрашаем! Уваход вольны, запіс па тэлефоне: +375296463836, Анастасія.
Месца правядзення: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44).
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада