Жанр: камедыя нашага жыцця
Драматург: Аляксей Макейчык
Працягласць: 1 г. 30 хв.
16+
РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас 2 лістапада ў 19.00 на тэатралізаванае чытанне п’есы «Путаница» Аляксея Макейчыка. Кошт квіткоў – 10 рублёў. Квіткі можна набыць у касе тэатра ці па спасылцы.
Дзяніс растаецца з жонкай і вырашае звярнуцца да псіхолага. Праўда, ужо на першым сеансе штосьці ідзе не так, а псіхолаг Марта паводзіць сябе дзіўна. Псіхатэрапія працягваецца, а герой дазнаецца шмат новага пра свайго доктара. Што такое норма, да чаго могуць прывесці курсы па павышэнню самаацэнкі і як знайсці каханнне? «Путаница» – дасціпная камедыя пра пошук апоры ў сучасным свеце.
П’еса была напісана на Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, патрапіла ў шорт-ліст Фестываля маладой драматургіі «Любимовка» (Масква).
Чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на рускай мове.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада