Жанр: камедыя пра касмапалітызм
Аўтар: Максім Дасько
Пераклад: Вольга Кавалеўская
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
16+
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі запрашае на тэатралізаванае чытанне п’есы «Лондан» сучаснага беларускага драматурга Максіма Дасько.
Галоўны герой Гена – просты сантэхнік з Беларусі, хобі якога – саломапляценне. Аднойчы ён вырашае даслаць свае работы на міжнародны конкурс і атрымоўвае галоўны прыз. Цяпер трэба ляцець у Лондан… Але горад з Біг-Бэнам выклікае ў Гены спрэчныя пачуцці, у якіх ён мусіць разабрацца.
П’еса “Лондан” атрымала гран-пры “Конкурса конкурсаў” фестывалю “Залатая маска” (Расія).
Ролі выконваюць: Уладзіслаў Віленчыц, Вераніка Буслаева, Ганна Лебедзева, Юлія Лазоўская, Юлія Гружэўская
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
РТБД/ЦБД 28 лістапада
РТБД/ЦБД 16 лістапада
РТБД/ЦБД 4 лістапада