Нарадзіўся 14 студзеня 1980 года.
Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, аспірантуру факультэту журналістыкі БДУ. У 2002 годзе прайшоў рэжысёрскую стажыроўку ў ММАТ імя Чэхава (педагог н.а. СССР Алег Табакоў).
На базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў заснаваў Цэнтр сучаснай драматургіі і рэжысуры (2003г.). Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю сучаснага тэатра «Открытый формат» (2003г.)
Аўтар шматлікіх артыкулаў у вядучых газетах і часопісах Беларусі па праблемах права, культуры і мастацтва. П'есы Андрэя ўваходзілі ў шорт і лонг-лісты шматлікіх літаратурных прэмій, станавіліся прызёрамі драматургічных конкурсаў, спектаклі па яго тэкстам ідуць на пляцоўках 9 краін свету. П'еса «Пьемонтский зверь» стала пераможцам конкурсу Міністэрства культуры Расіі ММАТ імя Чэхава як лепшая сучасная п'еса 2002 года.
У якасці сцэнарыста, рэжысёра, прадзюсера, акцёра працаваў у 18 кінапраектах. Член Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь», уваходзіць у Журы літаратурнай прэміі імя Сімона Полацкага. Член Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў. Узнагароджан спецыяльнай граматай Саюза пісьменнікаў Расіі.