Нарадзілася 23 жніўня 1992 года ў Менску.
У 2012 годзе дэбютавала як празаік, з 2019 года займаецца драматургіяй. Працуе ў жанрах гістарычнай драмы і магічнага рэалізму, таксама піша тэксты, накіраваныя на дзіцячую і падлеткавую аўдыторыю. У 2023 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па філасофіі.
Удзельніца мноства драматургічных і рэжысёрскіх лабараторый, у тым ліку лабараторыі «Открывачка II» (2019 год) Цэнтра беларускай драматургіі. Выпускніца «курса режусыра» Мікіты Бятэхціна (2024 год). Фіналістка шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў, апошнія з іх - "Новая детская книга" (2017 год), "Другая дзея" (2022), "Исходное событие - XXI век" (2023), "Время драмы" (2024), "Маленькая ремарка" (2025).
Чыткі п'ес праходзілі на сцэнах Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, тэатра-фестывалю "Балтийский дом" (Санкт-Пецярбург), тэатра "Кислород" (Баку) і драматычнага тэатра "Большая медведица" (Масква).
У 2024 годзе ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры былі пастаўлены спектаклі "Здесь была Клара" па п'есе "Memoria nominis Clara", а таксама "Спящая красавица" па інсцэніроўцы аднайменнай казкі Шарля Перо.