test

Каралёў Віталій

Драматург

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Мінску.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаў дыплом гісторыка і археолага. З 2006 па 2012 гады працаваў у дзяржаўных структурах Беларусі, пасля чаго звольніўся і пачаў працаваць "на сябе", займаючыся стварэннем сцэнарыяў да ролікаў і гульняў.

У 2014 годзе, пасля працяглага вывучэння тэорыі, пачаў займацца драматургіяй на практыцы, напісаўшы першую п'есу "Участковые, или Преодолеваемое противодействие". У далейшым спектакль па гэтай п'есе быў уключаны ў праграму "Міжнароднага форума тэатральных мастацтваў "ТЕАРТ-2015".

Прэм'ера спектакля па п'есе "Опиум" адбылася 15 красавіка 2016 года, спектакль уключаны ў праграму "Міжнароднага форума тэатральных мастацтваў "ТЕАРТ-2016".

П'есы адзначаліся ў шорт-лістах і станавіліся пераможцамі конкурсаў "Ремарка" і "Евразия", "Свободный театр" і інш. Творы перакладзены на польскую, англійскую і нямецкую мовы, друкуюцца ў розных часопісах і зборніках ("Анталогія сучаснай беларускай драматургіі", "Литера", "Кольцо-А і інш.).

Член Саюза пісьменнікаў Масквы.