test

Дзівакоў Юра

Рэжысёр, акцёр, мастак па святлу, канструктар-механік лялек

Скончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці «тэатральнае мастацтва» і Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў (курс М.П.Наумава, Г.Г.Ханінай) па спецыяльнасці «артыст тэатра лялек».

Працаваў гукааператарам ў Беларускім паэтычным тэатры аднаго акцёра «Зніч», акцёрам у Беларускам дзяржаўнам тэатры лялек і Магілёўскім абласным тэатры лялек. Заснаваў незалежную групу Laboratory Figures Oskar Schlemmer.

З п'есай «Сиамские близнецы» удзельнічаў у лабараторыі маладой рэжысуры Міжнароднага маладзёжнага форуму «M@art.контакт-2014» (Магілёў).

Паставіў спектаклі «Плих и Плюх» і «Fable» (Гомельскі абласны тэатр лялек), «Містобогів» (кіеўскі тэатр «Золоті ворота»), «Войцек» (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), «OEDIPUS» і «Павятовы лекар» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр), «ГОГОЛЬ. FATUM.» (Гомельскі абласны драматычны тэатр), «POZORY» (польскі Teatr Czrevo), «КРЕСТОВЫЙПОХОДДЕТЕЙ» і «Песнь Песней» (Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «Арт Корпорейшн»). Спектаклі Юры удзельнічалі ў розных фестывалях.