test

Бяльковіч Марыя

Драматургіня, акцёрка

Нарадзілася ў 1991 г. (Мінск, Беларусь). Скончыла «Школу маладога пісьменніка» (2014 г.) пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. З 2014 па 2019 год вучылася і працавала ў «Беларусском Свободном театре» актрысай, памочнікам рэжысёра і драматургам.

Падчас работы ў «Свободном театре» у сааўтарстве з рэжысёрамі зрабіла тры драматургічныя адаптацыі для спектакляў: «Завтра я всегда бывала львом» (прэм'ера ў 2016 г.) па аднайменнай кнізе Арнхільда Лаувенга, «Быў у пана верабейка гаварушчы…» (прэм'ера ў 2017 г.) па аднайменнай кнізе Зміцера Бартосіка, «Сабакі Эўропы» (прэм'ера ў 2020 г.) па аднайменнай кнізе Альгерда Бахарэвіча. У 2018 г. у «Свободном театре» быў пастаўлены спектакль па яе тэксту «Благополучие». 

П'еса «Благополучие» увайшла ў шорт-ліст Фестывалю маладой драматургіі «Любимовка-2019», трапіла ў спіс адзначаных Конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2019», у  лонг-ліст Конкурсу новай драматургіі «Ремарка».