Цэнтр беларускай драматургіі запрашае драматургаў на выязную ХІІІ Міжнародную драматургічную лабараторыю, якая адбудзецца 7-12 верасня. Куратар лабараторыі – Яраслава Пуліновіч.
Для ўдзелу ў адборы неабходна да 25 жніўня адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст і некалькі сваіх твораў (па жаданні).
Заяўка павінна змяшчаць:
- Прозвішча, імя;
- год нараджэння;
- месца пражывання і грамадзянства.
У матывацыйным лісце неабходна пазначыць прычыны, якія прымушаюць вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста свабодная, не больш за 1200 знакаў, мы прымаем розныя фарматы матывацыйных лістоў.
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- пражываць у Беларусі;
- мець 18 гадоў;
- людзі, якія «пішуць» (па прафесіі і па прызванню) з практыкай і без;
- гатоўнасць да актыўнай работы ў сціснутыя тэрміны з 7 па 12 верасня 2023 года за межамі Мінска (лабараторыя выязная);
- гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм.
План лабараторыі:
- драматург і рэжысёр фарміруюць пару;
- куратар праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў;
- пары ствараюць і прэзентуюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту;
- драматургі ствараюць п'есы;
- праходзяць сцэнічныя чытанні п'ес;
- п'есы публікуюцца на сайце Цэнтра беларускай драматургіі і прапаноўваюцца тэатрам з мэтай далейшай іх пастаноўкі.
- *Падчас лабараторыі НЕ праводзіцца праца па навучанні асновам драматургіі.
- *Расходы на праезд, пражыванне і харчаванне пакрыюць арганізатары лабараторыі.
05.08.2023 г.
Лекцыя "Беларуская рэжысура: Валерый Раеўскі"
РТБД/ЦБД 19 снежня
Чытанне пъесы "Гісторыі дзіўнага свету" Алены Паповай
РТБД/ЦБД 15 студзеня
Лекцыя "Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан"
РТБД/ЦБД 28 лістапада