Цэнтр беларускай драматургіі запрашае драматургаў краін СНД да ўдзелу ў VIII Міжнароднай драматургічную лабараторыі для маладых драматургаў, якая адбудзецца 24-29 траўня 2021 года.
Для удзелу ў адборы неабходна да 12 траўня 2021 года адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст і некалькі сваіх твораў (па жаданню).
У заяўцы павінна быць:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку
- год нараджэння
- месца пражывання
У матывацыйным лісце неабходна напісаць прычыны, па якіх вы жадаеце прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста вольная, не больш за 1200 знакаў.
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзяне Беларусі (альбо драматургі, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі)
- якім споўнілася 18 гадоў
- людзі, якія «пішуць» (па прафесіі і па прызванню)
- гатоўнасць да актыўнай работы ў сціснутыя тэрміны з 24 па 29 траўня 2021 года (лабараторыя выязная)
- гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм
План лабараторыі:
- фарміруюцца пары з драматурга і рэжысёра
- куратар праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў
- пары ствараюць і прэзентуюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту
- у Цэнтры беларускай драматургіі праводзіцца прэзентацыя сінопсісаў п'ес, на якую запрашаюцца СМІ, тэатразнаўцы, рэжысёры
- драматургі пішуць п'есы
- праходзяць сцэнічныя чытанні п'ес
- п'есы друкуюцца на сайце Цэнтра беларускай драматургіі
- п'есы друкуюцца ў зборніку п'ес маладых драматургаў і рассылаюцца па тэатрах краін СНД
28.04.2021 г.
Лекцыя "Беларуская рэжысура: Валерый Раеўскі"
РТБД/ЦБД 19 снежня
Чытанне пъесы "Гісторыі дзіўнага свету" Алены Паповай
РТБД/ЦБД 15 студзеня
Лекцыя "Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан"
РТБД/ЦБД 28 лістапада