test

Удзельнікі IV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі.

Падрыхтоўка да лабараторыі ідзе поўным ходам!

Ужо 20 красавіка сем беларускіх драматургаў, сем рэжысёраў з розных краін, куратар Міхаіл Угараў і каманда ЦБД адправяцца ў АК "Ракета". Усіх чакае інтэнсіўная праца, а пакуль прадстаўляем удзельнікаў IV драматургічнай лабараторыі!

Драматургі: Віктар Красоўскі, Андрэй Іваноў, Дзмітрый Багаслаўскі, Канстанцін Сцешык, Павел Рассолька, Віталь Каралеў, Кашэлева Таццяна.

Рэжысёры: Дзяніс Фёдараў (Беларусь), Андрэй Саўчанка (Беларусь), Георгій Суркоў (Латвія), Яўген Карняг (Беларусь), Сяргей Анцэлевіч (Беларусь), Алена Сілуціна (Беларусь), Тамара Трунова (Украіна). 

Нагадваем, што лабараторыя мае шырокія, у тым ліку і накіраваныя на пэўны вынік планы. Вось яны:

20 красавіка - 25 красавіка:  Праца адабраных удзельнікаў пад кіраўніцтвам куратара Міхаіла Угарава.

26 красавіка - 15 траўня: дапрацоўка драматургамі п'ес.

15 траўня - 15 чэрвеня: адкрытыя чытанні створаных у рамках лабараторыі п'ес з элементамі сцэнічнага дзеяння. Запіс чытанняў на відэа і запуск Інтэрнэт-галасаванні.

1 ліпеня: завяршэнне Інтэрнэт-галасаванні, вызначэнне пераможца.

1 жніўня - 30 верасня: праца над пастаноўкай п'есы-пераможца

Кастрычнік: пастаноўка спектакля, які ўвойдзе ў рэпертуар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пастаноўка будзе прапанавана да пракату ў рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва "ТЕАРТ". 



Партнёр праекта - Інтэрнэт-часопіс «Культпросвет».

14.04.2015 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая