Працягваем знаёміць вас з лабараторнымі тэкстамі. Драматург Таццяна Казановіч і рэжысёр Дзмітрый Цішко расказвае пра п'есу «На парозе».
Таццяна Казановіч:
Едучы на лабараторыю, я ўжо акрэсліла для сябе тэмы, якія мяне хвалююць. З якой непасрэдна буду працаваць – вырашыла ўжо прымаючы ўдзел ў лабараторыі сумесна з абраным рэжысёрам. Я працавала з Дзімай Цішко. І магу сказаць, што гэтая праца істотна паўплывала не толькі на выбар тэмы, але і на стварэнне задумы.
Тэма? «Адносіны бацькоў і дзяцей». Думаю, што яна з’яўляецца актуальнай і блізкай для кожнага. Павінна сказаць, што наша задума абмяркоўвалася не толькі куратарам, але і астатнімі ўдзельнікамі, што таксама давала глебу для роздуму. А пасля вяртання з лабараторыі я пачала шукаць рэальныя гісторыі, падобныя на прыдуманую, каб паглыбіцца ў тэму і ідэю. Я знайшла такую гісторыю, гісторыю чалавека, якога ведаюць амаль што ўсе, моладзь дакладна, на аснове якой (часткова) і будуецца твор. Але не хачу раскрываць адразу ўсе карты.
Дзмітрый Цішко:
Гэта будзе п'еса пра ўзаемаадносіны бацькі і дачкі. Пра тое, як часта мы не чуем нашых блізкіх, не заўважаем іх праблемы, жывём толькі для сябе і не думаем, што некаму з-за гэтага балюча.
Я працую непасрэдна з драматургам упершыню і скажу шчыра: гэта намнога складаней, чым проста ўзяць напісаную тэму і паставіць яе. Я не зусім разумеў, якая мая роля ў напісанні п'есы і, магчыма, нават замінаў драматургу. (Усміхаецца). Часта задаваў пытанні «чаму так, а не па-іншаму», «чаму такі характар», «што матывавала персанаж на такія паводзіны». Мне было вельмі цікава разабрацца ў дзеяннях, учынках, характарах персанажаў. Але я меркаваў аднымі катэгорыямі, а драматург – іншымі. Я вельмі стараўся знайсці агульную мову з Таняй. І, наогул, дзякуючы лабараторыі і нашаму куратару Паўлу Ар'е, мне самаму захацелася напісаць п'есу.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада