test

Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

У беларускай вёсцы літуе час. Рыбак Павел – удавец, якога вабіць толькі бязмежны прастор Нёмана і рыбная лоўля. Нечаканае знаёмства з распуснай гарадской дзяўчынай Франкай цалкам змяняе яго спакойнае жыццё. Ці гэта стасункі, у якіх па-біблейску даруюцца правіны, ці гісторыя сапраўднай жарсці?

У сваёй культавай аповесці "Хам" Эліза Ажэшка даследуе жыццё Нёманскага краю. Спектакль пераносіць літаратурных герояў у прастору па-за часам, акцэнтуючы ўвагу не на гістарычных ці сацыяльных падзеях, а на чалавечых узаемаадносінах і перажываннях. 

Аўтар: паводле аповесці Элізы Ажэшкі

Жанр: маліт-ва аб адолен-ні грахоў-ных звы... звычак

Працягласць: 2 г. 15 хв. з антрактам

Прэм’ера: 27 сакавіка 2026 года

Ролі выконваюць: Сяргей Шымко, Дар’я Лазарчык,  Ганна Лебедзева, Уладзіслаў Віленчыц, Павел Шыкуноў, Людміла Сідаркевіч, Галіна Чарнабаева, Алесь Ніканенка, Юлія Гружэўская, Максім Ратомскі, Гражына Быкава, Сцяпан Краўчук, Вераніка Буслаева, Павел Зароўскі

Эліза Ажэшка (1841 - 1910) – беларуская пісьменніца ХІХ стагоддзя, якая ў 1905 годзе была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Яе творчасць прасякнута асветніцкімі ідэямі, вылучаецца псіхалагізмам і глыбінёй характараў.

Набыць квіткі можна тут

 

26.03.2026 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая