test

Прымайце ўдзел у VI Міжнароднай драматургічнай лабараторыі

VI Міжнародная драматургічная лабараторыя

(22 – 27 траўня 2017 года)

Умовы да ўдзелу

 

 

      Для ўдзелу ў адборы неабходна да 01.05.2017г. адправіць на e-mail матывацыйны ліст, у якім неабходна зазначыць прычыну, якія заахвочвае Вас прыняць удзел ў лабараторыі. Форма ліста вольная, не болей 1200 знакаў

 

 Абавязковыя патрабаванні:

  • - грамадзяне Рэспублікі Беларусь альбо хто пастаянна пражывае на яе тэрыторыі
  • - асобы, якім ужо споўнілася 18 гадоў
  • - асобы, якія «пішуць» (па прафесіі ці па прызванню) з вопытам і без
  • - магчымасць дзейна працаваць з 22 па 27 траўня 2017 года (лабараторыя выязная)
  • - здольнасць працаваць актыўна ў сціснутыя тэрміны
  • - шчырасць да ўзаемадзеяння і пошуку новых форм

 

*Падчас  лабараторыі НЕ вядзецца работа па навучэнню асновам драматургіі

*Выдаткі на пражыванне і харчаванне ў рамках лабараторыі аплачвае Цэнтр беларускай драматургіі

 

07.03.2017 г.