27 мая ў 11.00 на малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44) адбудзецца прэзентацыя вынікаў VI Міжнароднай драматургічнай лабараторыі. Пасля чатырох дзён плённай лабараторнай працы драматургі і рэжысёры прэзентуюць канцэпцыі сваіх п'ес і зачытаюць гатовыя фрагменты тэкстаў.
Падчас лабараторыі ўтварыліся наступныя пары:
- 1. Кацярына Аверкава – Віталій Каралёў
2. Ірына Цішкевіч – Аляксандр Бугроў
3. Дзмітрый Цішко – Таццяна Казановіч
4. Дзяніс Паршын – Андрэй Іваноў
5. Дзяніс Фёдараў – Алёна Іванюшэнка
6.Сяргей Анцэлевіч – Аляксей Макейчык
Чакаем усіх, хто зацікаўлены! Уваход вольны.
26.05.2017 г.
Фотасправаздача:
Спектакль "Хам" на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў
РТБД/ЦБД 23 лістапада
Сцэнічнае чытанне п'есы"Чаму гэта важна" Юліі Млевы
РТБД/ЦБД 24 кастрычніка
Сцэнічнае чытанне п’есы "Ма-Сін-Сін" Улады Альхоўскай
РТБД/ЦБД 21 кастрычніка
Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"
РТБД/ЦБД 8 кастрычніка