test

XIV Міжнародная драматургічная лабараторыя: прыём заявак ад рэжысёраў

Цэнтр беларускай драматургіі аб'яўляе набор на Міжнародную драматургічную лабараторыю, якая адбудзецца 9-14 верасня 2025г. 

Для ўдзелу ў адборы неабходна да 25 чэрвеня 2025 года адправіць па адрасу cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст і сваё рэжысёрскае партфоліо альбо рэзюме (у абодвух формах абазначыць адукацыю, рэжысёрскі досвед, знакавыя работы ў біяграфіі, дадаць спасылкі на цізеры альбо відэаверсіі пастановак – пры наяўнасці такіх матэрыялаў) .Заяўкі ад пачынаючых рэжысёраў таксама разглядаюцца.

 У заяўцы павінна быць:

- прозвішча, імя і імя па-бацьку (цалкам)

- дата нараджэння (цалкам)

- месца пражывання і грамадзянства.

У матывацыйным лісце трэба абазначыць прычыны, што падахвоцілі вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста вольная, не болей за 1200 знакаў. Мы прымаем розныя формы матывацыйных лістоў.

Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:

- пражыванне ў Беларусі альбо Расіі (горада, з якога лёгка даехаць да Мінска цягніком альбо аўтобусам);

- старэйшыя за 18 гадоў;

- зацікаўленасць сучаснай драматургіяй альбо досвед работы з ёй;

- адкрытасць да ўзаемадзеяння і пошуку новых форм;

- адкрытасць да чужога меркавання і гарызантальнай рабоце;

- гатоўнасць да шчыльнай працы з 9 па 14 верасня 2025г.

 *Фармат лабараторыі – выязны, з начоўкамі. Таму прадугледзьце, калі ласка, загадзя, каб вызваліць гэтыя дні ад афіцыйнай работы.

*Лабараторыя пройдзе пад Мінскам.

 *Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне за кошт арганізатараў (праезд удзельнікаў з Расіі пакрываецца па дамоўленасці з арганізатарамі пры наяўнасці дастатковага фінансавання лабараторыі).

План лабараторыі:

- фарміруюцца пары драматург-рэжысёр;

- куратар-драматург праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў;

- драматургі сумесна з рэжысёрам ствараюць і прэзентуюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту;

- пасля лабараторыі драматургі дапісваюць п'есы да абазначанага дэдлайна;

- лепшыя тэксты прэзентуюць на вялікай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў фармаце сцэнічнага чытання.

 *Міжнародная драматургічная лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі – гэта, у першую чаргу, драматургічная лабараторыя. Рэжысёр з'яўляецца «спадарожнікам» драматурга і \яго падтрымкай.

*Падчас лабараторыі НЕ праводзіцца работа па навучэнню азам драматургіі.

*Рассяленне ўдзельнікаў праводзіцца ў двух-трохмесныя нумары.

*Інфармацыя пра куратара паявіцца ў бліжэйшы час

11.06.2025 г.