Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii, Польскі інстытут у Мінску і Цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць 22 сакавіка ў 19.30 на лекцыю «Новая драматургія ў польскім сучасным тэатры» прафесара Дарыюша Касіньскага.
Уваход вольны. Запіс па тэлефоне +375296463836, Анастасія.
Дарыюш Касіньскі – прафесар кафедры перфаматыкі факультэта паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Займаецца ўсебаковымі даследаваннямі польскіх тэатральных традыцый, у тым ліку акцёрскага і рэжысёрскага мастацтва. Асаблівай тэмай яго даследаванняў з’яўляецца творчасць і ідэі Ежы Гратоўскага. Аўтар папулярнай біяграфіі Гратоўскага. У 2010-2013 гг. быў праграмным дырэктарам Інстытута імя Ежы Гратоўскага ў Вроцлаве. Зонай яго даследаванняў з’яўляецца таксама сацыяльная драма і інсцэніроўкі, у тым ліку звязаныя са Смаленскай катастрофай («Польскія тэатры. Год катастрофы», Варшава, 2012). З 2014 г. з’яўляецца намеснікам дырэктара Тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада