test

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Барыс Луцэнка»

РТБД/ЦБД 14 снежня

Цэнтр беларускай драматургіі запускае цыкл лекцый, прысвечаных беларускім рэжысёрам ХХ стагодзя.

Першая лекцыя «Беларуская рэжысура: Барыс Луцэнка» пройдзе 14 снежня (чацвер) у 19.00.

Барыс Луцэнка – рэжысёр, народны артыст Рэспублікі Беларусь, які змяніў ход тэатральных працэсаў у другой палове ХХ стагоддзя. Распрацоўваючы тэму дабра і зла, ён імкнуўся стварыць той тэатр, які дапаможа чалавеку зразумець самога сябе – спавядальны тэатр.

Зараз шматлікія адкрыцці рэжысёра і пастановачныя прыёмы могуць здавацца звыклымі, але за імкненне да метафарычнага, а не бытавога тэатра Барыс Луцэнка доўгі час падвяргаўся крытыцы. На лекцыі вы даведаецеся, як ён працаваў з паэтыкай тэксту і як гэта паўплывала на развіццё беларускага тэатра.

Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

 

Дата: 14 снежня, 19.00.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна 44).

Працягласць: 1 гадзіну.

Уваход па рэгістрацыі.

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

08.12.2023 г.