2 кастрычніка (чацвер) у 18:00 запрашаем на лекцыю, прысвечаную творчасці Юрыя Міроненкі – аднаго з выбітных прадстаўнікоў маладой рэжысуры 70-х гадоў ХХ стагоддзя.
Для гэтага рэжысёра тэатр быў “адзінай з усіх культурных вынаходак чалавецтва, якая можа аб’ёмна адлюстроўваць жыццё ў яго рэальным бачанні, дапамагчы чалавеку асэнсаваць самога сябе і сваё прызначэнне на зямлі”. Смелыя пошукі прыцягвалі гледачоў з іншых гарадоў. Якая яна – формула рэзанансных спектакляў майстра? Пра гэта вы зможаце даведацца на лекцыі “Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя: Юрый Міроненка”.
Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.
Калі: 2 кастрычніка (чацвер), 18:00.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па рэгістрацыі.
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.
РТБД/ЦБД 19 верасня, 4 і 22 кастрычніка
РТБД/ЦБД 15 верасня
РТБД/ЦБД 9 верасня