test

Лекцыя "Беларуская рэжысура XX стагоддзя: Мікалай Трухан"

РТБД/ЦБД 26 лістапада

26 лістапада (серада) у 18:00 запрашаем на лекцыю, прысвечаную творчасці Мікалая Трухана – рэжысёра, які стварыў свой тэатр не толькі ў метафарычным, але і ў прамым сэнсе гэтага слова. Ягоны тэатр-студыя "Дзе- Я" зараз вядомы як Новы драматычны тэатр.

Як і многія пастаноўшчыкі таго часу, Мікалай Трухан імкнуўся папулярызаваць беларускую драматургію, шукаючы праз яе адказы на экзістэнцыйныя пытанні "хто я" і "дзе я". Творчыя дасягненні пастаноўшчыка вызначаюцца не толькі з’яўленнем новага погляду на беларускае сцэнічнае мастацтва, але і старэннем тэатра-студыі з не менш экзістэнцыйнай назвай "Дзе-Я". Як узнікла гэтая пляцоўка, якія тэмы даследаваў у сваіх спектаклях рэжысёр, як склаўся яго творчы шлях? Аб гэтым і не толькі вы зможаце даведацца на лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Дата і час: 26 лістапада (серада), 18:00.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна.

Уваход па рэгістрацыі

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

12.11.2025 г.