test

Лекцыя "Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя: Валерый Маслюк"

Цэнтр беларускай драматургіі працягвае праект "Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя". 25 чэрвеня (серада) у 18:00 запрашаем на лекцыю, прысвечаную творчасці Валерыя Маслюка – рэжысёра, драматурга, паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

За свой жыццёвы шлях пастаноўшчык паспеў узначаліць тры тэатры, дзе глядач мог "адчуць сябе часцінкай Сусвету". Пабудаваў сапраўдную тэатральную прастору, у якой мастацтва – гэта не проста нагода для адпачынку, а магчымасць "дакрануцца да вечнасці праз непарыўную сувязь пакаленняў і духоўную спадчыну". У сваёй творчасці рэжысёр аб’ядноўваў псіхалагізацыю герояў з вобразнай  умоўнасцю. Валерый Маслюк звяртаўся да самага рознага матэрыялу, аднак лейтматыўнымі сталі тэмы дзяцінства і юнацтва.

З якіх элементаў складаўся "спавядальны тэатр" майстра? Якімі былі самыя яркія спектаклі? Пра гэта вы зможаце даведацца на лекцыі "Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя: Валерый Маслюк".

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Дата і час: 25 чэрвеня (серада), 18:00.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна.

Уваход па рэгістрацыі.

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

19.06.2025 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая