test

Лекцыя "Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан"

Мы працягваем цыкл лекцый пра беларускіх рэжысёраў другой паловы ХХ стагоддзя.

28 лістапада (чацвер) у 18:00 запрашаем на лекцыю "Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан". Мікалай Трухан – рэжысёр, які стварыў свой тэатр не толькі ў метафарычным, але і ў прамым сэнсе гэтага слова. Ягоны тэатр-студыя “Дзе-Я?” зараз вядомы як Новы драматычны тэатр.

Як і многія пастаноўшчыкі таго часу, Мікалай Трухан імкнуўся папулярызаваць беларускую драматургію, шукаючы праз яе адказы на экзістэнцыйныя пытанні “хто я” і “дзе я”. Творчыя дасягненні пастаноўшчыка вызначаюцца не толькі з’яўленнем новага погляду на беларускае сцэнічнае мастацтва, але і старэннем тэатра-студыі з не менш экзістэнцыйнай назвай “Дзе-Я”?. Як узнікла гэтая пляцоўка, якія тэмы даследаваў у сваіх спектаклях рэжысёр, як склаўся яго творчы шлях? Аб гэтым і не толькі вы зможаце даведацца на лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Дата і час: 28 лістапада (чацвер), 18:00

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44)

Працягласць: 1 гадзіна

Уваход па рэгістрацыі

Лекцыя адбудзецца на рускай мове

21.11.2024 г.