На працягу двух гадоў Цэнтр беларускай драматургіі ладзіў цыкл лекцый, прысвечаны беларускім рэжысёрам ХХ стагоддзя. Надышоў час знаёмства з драматургамі. Гэтым разам мы распачынаем цыкл лекцый “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя”, падчас якіх вы патрапіце ў свет культавых беларускіх п’ес.
12 сакавіка ў 18:00 (чацвер) адбудзецца лекцыя, прысвечаная драматургічнай спадчыне Еўсцігнея Міровіча – народнага артыста БССР, аднаго з заснавальнікаў прафесійнага беларускага нацыянальнага тэатра. Пра яго ўклад у развіццё рэжысуры, акцёрскага майстэрства, тэатральнай педагогікі можна казаць бясконца. Аднак менавіта п’есы творцы дазваляюць цалкам спасцігнуць усе прынцыпы, да якіх ён звяртаўся ў сваёй дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне пазіцый беларускага тэатральнага мастацтва.
Што адрознівае творы Еўсцігнея Афінагенавіча ад тэкстаў іншых аўтараў першай паловы ХХ стагоддзя? Як п’есы рэпрэзентуюць погляд майстра на тэатральнае мастацтва? Аб гэтым мы пагаворым з вамі на лекцыі “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Еўсцігней Міровіч”.
Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.
Калі: 12 сакавіка (чацвер), 18:00.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін.
Уваход па рэгістрацыі.
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.
РТБД/ЦБД 12 сакавіка
РТБД/ЦБД 28 студзеня