test

Лекцыя "Драматургічныя гісторыі РТБД"

2 красавіка ў 17:00 у рамках Тыдня беларускай драматургіі “Рэтраспектыва” пройдзе лекцыя “Драматургічныя гісторыі РТБД”.

Пачаткам актыўных эксперыментаў і творчых пошукаў у мастацтве лічаць 1990-я гады. Тэатральныя дзеячы імкнуліся звярнуцца да форм, якія змогуць по-новаму прадставіць “бессмяротныя” тэмы. Распрацоўка свежага погляду на жыццё асабліва выразна выявілася ў творчасці драматургаў. Сталі з’яўляцца новыя п’есы, якія спрыялі развіццю не толькі самой беларускай драматургіі, але і дзейнасці драматычных калектываў. Адным з іх стаў і РТБД, для якога зварот да новай беларускай драматургіі – адна з галоўных мэт.

Да якіх форм, жанраў і тэм звярталіся знакамітыя беларускія аўтары 1990-х гадоў? Чым гэтыя творы адрозніваліся ад п’ес савецкага перыяду? Якія тэксты паўплывалі на рэпертуарнае развіццё РТБД? Адказы на гэтыя пытанні вы зможаце знайсці на лекцыі “Драматургічныя гісторыі РТБД”.

Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

Рэгістрацыя абавязковая.

25.03.2025 г.
Майстэрня пісьма

РТБД/ЦБД 6 красавіка

Майстэрня спектакля

РТБД/ЦБД 5 красавіка

Лекцыя "П'еса як канструктар"

РТБД/ЦБД 4 красавіка