Запрашаем 27 снежня ў 19.00 на ларп-спектакль «Крытыкі» у Цэнтр беларускай драматургіі.
Што такое ларп-спектакль?
Ларп-спектакль – гэта эксперымент на мяжы ларпа і тэатра, сумяшчэнне традыцыйнай формы спектакля і ролевай гульні жывога дзеяння. Нечым ларп-спектакль можа нагадваць хэпенінг альбо імерсіўны спектакль.
Удзельнікі падзелены на дзве катэгорыі: акцёры і гледачы. Акцёры – не прафесійныя акцёры, а гульцы, што маюць вопыт удзелу ў ларпе, стварыўшыя сваіх герояў за невялікі час да спектакля. Гледачы – непасрэдныя ўдзельнікі спектакля, у якіх ёсць свае задачы.
Аб чым ларп-спектакль «Крытыкі»?
Аб суб'ектыўным і аб'ектыўным мастацтве, аб зруху парадзігмы ўспрыняцця экспертнага меркавання грамадствам. Аб тым, як глядач перастае быць назіральнікам і пачынае ўплываць на падзеі.
Сюжэт:
Тэатральная прэмія. Крытыкі выбіраюць лепшы спектакль. Але калі ў іх не атрымаецца прыняць рашэнне аднагалосна, то прыз будзе прысуджаны па выніках галасавання гледачоў.
Як патрапіць на ларп-спектакль «Крытыкі»?
На гэты спектакль нельга набыць квіткі, але можна атрымаць запрашальны білет, расказаўшы нам, чаму вы хочаце ў ім удзельнічаць. Вось тут https://www.kritiki.info/
Што яшчэ трэба ведаць?
Гэта спектакль, падчас якога гледачам можна і трэба будзе карыстацца тэлефонамі. Пажадана, каб у вас быў мабільны інтэрнэт альбо магчымасць падключыцца да Wi-Fi.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада